«Навіны БТ нас замбуюць, рыхтуючы да ўваходжання ў склад Расеі»

28.05.2015 / 12:42

Зайшоў сянні вечарам да знаёмых і ўпершыню за доўгі час паглядзеў-паслухаў навіны па БТ. Нейк раней не заўважаў, а цяпер ажно разанула: нас стала замбуюць, рыхтуючы да ўваходжання ў склад Расеі, бо за ўсе 20 хвілін я 5 разоў пачуў слова «рэспубліка» ў сэнсе РБ ці Беларусь, і ніводнага — «краіна». І яшчэ «рэспубліканскі» замест «нацыянальны». Каб ета казалі старыя дыктары ці журналісты, можна было б патлумачыць невыкараняльнай звычкай, а так — усе ж маладыя і ахірэнна сексуальныя. Так што нагадвае спецустаноўку.