Заўтра ў Мінск прылятае прэзідэнт Індыі

01.06.2015 / 13:25

Аляксандр Лукашэнка 3 чэрвеня сустрэнецца ў Мінску з прэзідэнтам Індыі Пранабам Мукерджы, паведаміла БелаПАН прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант.

Паводле яе слоў, запланаваныя перамовы двух прэзідэнтаў, якія пройдуць у вузкім і пашыраным складах.

«Будуць абмяркоўвацца эканамічныя дамоўленасці ў самых розных сферах, — зазначыла яна. — Таксама будзе абмяркоўвацца дарожная карта развіцця адносінаў».

Афіцыйны візіт Мукерджы ў Беларусь пройдзе 2—4 чэрвеня.