Дух мінскіх вуліц: сталічны май. ФОТАПРАЕКТ Сяргея Гудзіліна

Фатограф «НН» Сяргей Гудзілін пачынае фіксаваць разнастайнасць вулічнага жыцця Мінска: яго жыхароў, гасцей і проста мінакоў.

02.06.2015 / 18:57

Падчас штодзённай мітусні мы не заўважаем, чым жывуць вуліцы беларускай сталіцы. Які ў іх рытм? Што на іх адбываецца? Спроба фатаграфаваць Мінск у жанры стрыт-фатаграфіі — гэта жаданне стварыць візуальны зрэз паўсядзённага жыцця беларускага мегаполіса за межамі навіновых падзей. 

Таксама раім падпісацца на Instagram Гудзіліна, дзе цягам месяца будуць з'яўляцца новыя здымкі з мінскіх вуліц.

«Срэбраны чалавек» на праспекце Незалежнасці.

Дождж у Мінску: курсанты Акадэміі МУС на вуліцы Казлова.

Навучэнцы музычнай школы на вуліцы Залатая горка.

Супрацоўніца рыбнай крамы на вуліцы Карла Маркса.

Рабочыя падчас рэканструкцыі дома на вуліцы Рэвалюцыйная.

Стомлены школьнік на вуліцы Карла Маркса.

Валізкі мінакоў на праспекце Незалежнасці.

Прывакзальная плошча.

Вечар ля ЦУМа.

Дзяўчынка гуляе ў святочных сцягах ля Опернага тэатра.

Сцэнка на Камсамольскай вуліцы.

Паветраныя шары ў таксі на праспекце Незалежнасці.

Гэта не першая спроба візуальна пераасэнсаваць беларускую паўсядзённасць, раней на сайце «НН» публікаваліся падборкі з Instagram «Будні фатографа НН».