Героі савецкіх фільмаў праспявалі «Хочешь» Земфіры ВІДЭА

02.06.2015 / 21:50

Мантажор Міхаіл Перагудаў з Санкт-Пецярбурга зрабіў кліп на песню Земфіры «Хочешь» з фрагментаў савецкіх фільмаў: да кожнага слова ў кампазіцыі ён падабраў адпаведную фразу кінагерояў.

Па словах мантажора, праца заняла ў яго два месяцы.

«Самым складаным пры стварэнні кліпа быў пошук слова «Альпы» — яго не было нават у аднайменных фільмах, накшталт «Альпійскага перавала» або «Пераходу Суворава праз Альпы». Нейкія словы для нарэзкі я знаходзіў па памяці, дзе шукаць нейкія выразы, накшталт «не памірай», якое гучыць у пачатку кліпа, мне падказваў мой сябар», - распавёў Перегудаў.