Дапаможам паступіць!

Дабрачынная акцыя ў доме-інтэрнаце ў Станькава. Выпускнікам патрэбна дапамога ў падрыхтоўцы да ЦТ і паступленьня.

22.02.2008 / 08:17

Разумныя, адукаваныя, інтэлегентныя і проста неабыякавыя людзі! Менавіта ВЫ зможаце дапамагчы выпускнікам дзіцячага дому-інтэрнату ў Станькава.

Яны мараць пра паступленне ў ВНУ, каледжы і тэхнікумы. Яны хочуць вучыцца і “выбіцца ў людзі”. Але ва ўмовах інтэрнату гэта зрабіць даволі цяжка.

Мы ж можам дапамагчы. Падручнікамі, а лепей рэпетытарствам. Не дадзім дзецям расчаравацца ў дарослым жыцці!

З усімі пытаннямі і прапановамі звяртайцеся:

тэл. +375 29 865 73 88 (Наста), e-mail: nastj1989@tut.by

Настасься Занько