Ярмошына «падтрымала» Караткевіч

30.06.2015 / 14:53

Цэнтрвыбаркам не бачыць парушэння ў расклейванні на прыпынках транспарту плакатаў з партрэтам Таццяны Караткевіч, якая збіраецца вылучацца кандыдатам у прэзідэнты ад кааліцыі «Народны рэферэндум».

Аб гэтым заявіла журналістам 30 чэрвеня ў Палаце прадстаўнікоў кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына.

«Гэта не з'яўляецца парушэннем. Людзі любым спосабам могуць фарміраваць сваю каманду: і расклейваннем улётак, і праз інтэрнэт, і нават даўшы аб'яву ў газеце», — сказала кіраўнік ЦВК.

Ярмошына таксама не бачыць парушэнняў у тым, што некаторыя прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта ўжо называюць сябе кандыдатамі. «Няхай называюцца кандыдатамі — марыць не шкодна», — адзначыла яна.