Алена Анісім не будзе вылучацца ў якасці кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах

30.06.2015 / 18:50

Алена Анісім прыняла рашэнне спыніць удзел у кампаніі па вылучэнні кандыдатуры на пасаду прэзідэнта. Пра гэта яна паведаміла сёння падчас прэс-канферэнцыі.

«Я разумею, што ў дадзенай сітуацыі перамогу атрымаць немагчыма, а я звыкла дасягаць поспеху ў любой справе, за якую бяруся», — сказала Анісім. 

Кіраўнік штабу, старшыня «ТБМ» Алег Трусаў, заявіў, што без адзінага кандыдата ад апазіцыі наменклатуру сёння не перамагчы. 

На пытанне, ці будзе Анісім падтрымліваць кагосьці з патэнцыйных кандыдатаў, яна адказала, што па дапамогу ў каардынацыі намаганняў пакуль ніхто не звяртаўся, таму казаць пра гэта рана. Аднак спыняць працу ініцыятыўная група не збіраецца: ужо ў верасні адбудзецца наступная сесія Кангрэса за незалежнасць. 

ЗП, фота Сяргея Гудзіліна