Літоўскія палітыкі адказалі на ініцыятыву Расіі аб пераглядзе незалежнасці Балтыі

30.06.2015 / 21:29

Палітыкі Літвы адказалі жартамі на заклік Расійскай Федэрацыі да перагляду законнасці прызнання незалежнасці краін Балтыі.

Reuters

Адпаведныя каментары яны размясцілі на сваіх старонках у сацыяльнай сетцы Twitter.

«Расійская пракуратура праверыць законнасць незалежнасці Балтыі. Я заклікаю да тэрміновай праверкі стану здароўя расійскага пракурора!» — напісаў дэпутат Еўрапарламента Пятрас Аўштравічус.

«Бесперапынны абсурд … Прапаную Думе і расійскім пракурорам праверыць, ці сапраўды Зямля круціцца вакол Сонца», — адзначыў кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус.

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце таксама адрэагавала на ініцыятыву РФ:

«Наша незалежнасць дасягнутая крывёю нашых грамадзян. Ніхто не мае права ставіць гэта пад пагрозу. Толькі мы вырашаем наш лёс», — напісала яна.