На сустрэчу з забастоўшчыкамі ў Гомель з Мінска выехаў пасол Кітая

02.07.2015 / 17:16

Стала вядома, што на месца выехаў пасол КНР Цуй Цымін — гэты факт БелаПАН пацвердзілі ў пасольстве КНР.

***

Сёння раніцай, 2 ліпеня, узбунтаваліся рабочыя з Кітая, занятыя на будаўніцтве кардоннага камбіната ў Добрушы (Гомельская вобласць). Калона рабочых у некалькі соцень чалавек прайшла 25 км з Добруша ў Гомель.