Сталі вядомыя падрабязнасці правядзення рэферэндуму ў Грэцыі

04.07.2015 / 16:15

Рэферэндум па пытанні фінансавай дапамогі Грэцыі пачнецца 5 ліпеня, у 7 раніцы па мясцовым часе (супадае з мінскім). Аб гэтым піша The Telegraph.

Рэферэндум будзе доўжыцца на працягу 12 гадзін і скончыцца ў 19.00.

Адзначаецца, што ў ім могуць прыняць удзел толькі грамадзяне Грэцыі, якія дасягнулі 18 гадоў.

Час, калі будуць апублікаваныя вынікі, пакуль невядомы. Удакладняецца, што падвядзенне вынікаў пачнецца адразу пасля закрыцця участкаў для галасавання.