Раналду знайшоў мабільнік амерыканкі і запрасіў яе на вячэру

07.07.2015 / 22:18

Форвард мадрыдскага «Рэала» і зборнай Партугаліі па футболе Крышціяну Раналду ў Лас-Вегасе знайшоў чужы мабільны тэлефон, пасля чаго звязаўся з яго ўладальніцай і запрасіў яе на вячэру.

Пра гэта амерыканка Осцін Вулстэнхюльм паведаміла ў сваім Instagram.

@austinmilan / Instagram

«Дрэнныя навіны: два дні таму я згубіла свой тэлефон. Добрыя навіны: яго знайшоў Крышціяну Раналду. Зусім добрыя: мінулай ноччу ён запрасіў мяне на вячэру», — напісала Вулстэнхюльм і апублікавала фатаграфію з гульцом.

У пачатку года Раналду разышоўся са сваёй каханай Ірынай Шэйк. Маладыя людзі спынілі адносіны па ініцыятыве спартсмена. Пасля гэтага футбаліста некалькі разоў заўважалі ў кампаніі розных дзяўчат.