Матацыкліст у Валожынскім раёне разбіўся, урэзаўшыся ў дрэва на вышыні 7 м

08.07.2015 / 11:24

Ілюстрацыйнае фота

ДТЗ адбылося каля 13.00 на 43-км дарогі Мінск — Гродна ў Валожынскім раёне.

Як паведамілі Край.бай ва ўпраўленні ДАІ, 21-гадовы малады чалавек на «Сузукі R600» не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у правы па ходзе руху кювет, дзе здзейсніў наезд на земляны ўзгорак і далей на прыдарожнае дрэва (на вышыні 7,2 метр!).

У выніку ДТЗ кіроўца ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.