ДТЗ ў Віцебску: загінуў матацыкліст і два пешаходы

11.07.2015 / 10:55

11 ліпеня каля 0:30 у Віцебску на Маскоўскім праспекце ў раёне Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта адбылося ДТЗ, у выніку якога загінулі тры чалавекі.

Паводле непацверджанай інфармацыі матацыкліст сутыкнуўся з двума пешаходамі - мужчынам і жанчынай. У выніку дарожна-транспартнага здарэння матацыкліст і абодва пешахода ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы.

Падрабязнасці і абставіны здарэння стануць вядомыя пасля паведамленняў афіцыйных службаў.