Сяргей Гайдукевіч першым падае дакументы ў ЦВК

13.07.2015 / 11:46

15 ліпеня лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч падасць у ЦВК дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы на прэзідэнцкіх выбарах.

Такім чынам, Гайдукевіч стане першым прэтэндэнтам, які падае дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы.

Намеснік старшыні партыі Алег Гайдукевіч паведаміў, што ў групе будзе прыкладна 2500 чалавек: дакладны спіс яшчэ дапрацоўваецца. Дарэчы, на папярэдніх выбарах, у 2010 годзе, ініцыятыўная група лідара ЛДПБ была ў чатыры разы большая

«10 тысяч у нас была ініцыятыўная група ў 2010 годзе. Мы маглі і зараз выставіць 10 тысяч, але прынялі рашэнне адшліфаваць яе і выставіць 2,5 тысячы. У нас усе толькі сябры партыі ў групе».

Выбары прэзідэнта Беларусі прызначаныя на 11 кастрычніка.