У цэнтры Мінска можа з'явіцца зялёная зона адпачынку

16.07.2015 / 21:00

На месцы былога будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны можа з'явіцца зялёная зона адпачынку. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Павел Лучыновіч.

«Улічваючы, што пляцоўка знаходзіцца ў цэнтры сталіцы, побач размешчаны Верхні горад, канцэпцыю забудовы распрацоўваюць вядучыя інстытуты. Вынікі гэтай работай будуць вядомы да канца лета. Адзін з асноўных варыянтаў — стварэнне на месцы былога музея зялёнай зоны адпачынку», — сказаў Павел Лучыновіч.

Гаворачы пра лёс мінскага квартала Асмолаўка, які размешчаны ў межах вуліц Багдановіча, Кісялёва, Куйбышава і Камуністычнай, галоўны архітэктар горада адзначыў, што цяпер дэталёвы план рэканструкцыі тэрыторыі знаходзіцца на дапрацоўцы. Жыхароў горада абавязкова азнаёмяць з падагульняючым рашэннем.