Стральба ў цэнтры рэзэрвістаў амерыканскага флоту: чацвера загінулых

16.07.2015 / 22:57

Чацвёра марскіх пехацінцаў сталі ахвярамі стральбы ў Цэнтры вайскова-марскога рэзерву ў горадзе Чаттануга (Тэнэсі, ЗША). Пра гэта ў чацвер, 16 ліпеня, паведамляе агенцтва Associated Press са спасылкай на інфармаваную крыніцу.

Суразмоўца агенцтва, амерыканскі чыноўнік, на ўмовах ананімнасці распавёў, што нападнік на Цэнтр вайскова-марскога рэзерву таксама быў забіты. Акрамя таго, адзін салдат і адзін афіцэр паліцыі былі параненыя.

Перастрэлка ў Цэнтры вайскова-марскога рэзерву ў горадзе Чаттануга на паўднёвым усходзе ЗША адбылася 12 ліпеня. Імя нападніка не называецца. Яго матывы невядомыя.