Сталі вядомыя пераможцы «Басовішча-2015»

19.07.2015 / 16:58

На сёлетнім фэсце «Басовішча» журы назвала пераможцамі два гурты — Navi і TonqiXod.

Абедзве каманды атрымоўваюць грашовую ўзнагароду ад войта гміны Гарадок. Таксама ім вылучаны дадатковы сэт у другі дзень фэсту і месца ў праграме «Басовішча-2016».