Рассельгаснагляд не прапусціў з Беларусі больш за 19 тон польскіх таматаў

30.07.2015 / 18:40

Упраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях забараніла транзіт па тэрыторыі Расіі звыш 19 тон расліннай прадукцыі. 

Як паведамляе памочнік начальніка ўпраўлення Святлана Земчанкова, у пункце папярэдняга паведамлення «Чырвоная Горка» на аўтадарозе М1 Масква — Мінск 29 ліпеня пры правядзенні каранціннага фітасанітарнага кантролю быў забаронены транзіт польскіх таматаў. 

Груз масай больш за 19 тон накіроўваўся ў Казахстан у суправаджэнні рээкспартнага фітасанітарнага сертыфікату Рэспублікі Беларусь. Прычынай забароны з'явілася парушэнне правілаў транзіту па тэрыторыі Расіі забароненай да ўвозу падкаранціннай прадукцыі.