Павучок танчыць, як Джасцін Тымберлэйк ВІДЭА

31.07.2015 / 22:24

У сеціве набірае папулярнасць відэа з танцуючым павуком Maratus personatus. Некаторыя карыстальнікі жартуюць, што танчыць ён не горш за амерыканскага акцёра і спевака Джасціна Тымберлэйка.

Малюсенькія павучкі з «сіняй маскай» на галаве былі не так даўно выяўленыя ў Заходняй Аўстраліі. Іх даўжыня не перавышае 5 мм, а яркая расфарбоўка і выразны танец патрэбныя самцам, каб прыцягнуць увагу павукоў супрацьлеглага полу.