Нафта Brent — ужо ніжэй за $50 за барэль

03.08.2015 / 20:26

Сусветныя цэны на нафту працягваюць зніжэнне, пра гэта сведчаць дадзеныя таргоў.

На 19.13 мск кошт вераснёўскіх ф'ючэрсаў на нафту маркі Brent падчас таргоў на Лонданскай біржы падаў на 3,75%, да $49,82 за барэль.

Кошт вераснёўскіх ф'ючэрсаў на нафту маркі WTI з пастаўкамі ў верасні ў ходзе таргоў на Нью-Йоркскай біржы патаннеў на 2,72%, да $45,84 барэль.

Ключавым драйверам падзення выступае скарачэнне эканомікі Кітая, падзенне фондавых рынкаў КНР, а таксама асцярогі што да хуткага выхаду Ірана на нафтавы рынак.