На беларускім памежжы з'явіліся білборды з выявамі палітвязняў ФОТА

09.08.2015 / 23:38

Каля ўсіх буйных аўтамабільных памежных пераходаў на тэрыторыі Польшчы на мяжы з Беларуссю ўсталяваныя білборды з выявамі беларускіх палітвязняў.

Борды ўсталяваныя сябрамі грамадзянскай ініцыятывы «Свабоду Мікалаю Статкевічу і ўсім палітвязням».