У Мінску пачаліся пасяджэнні падгруп кантактнай групы па Украіне

26.08.2015 / 14:34

У мінскім «Прэзідэнт-гатэлі» пачаліся перамовы падгруп трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія) па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны. 

Сустракаюцца ўдзельнікі усіх чатырох рабочых падгруп: па палітычных, гуманітарных і эканамічных пытаннях, а таксама па бяспецы, паведамляе ў «Твітары» МЗС Беларусі. 

Перамовы традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме. Пасля іх завяршэння, арыенціровачна ў 16.00, чакаецца пасяджэнне непасрэдна самой кантактнай групы.