Надвор'е пакуль без зменаў

08.09.2015 / 18:28

У бліжэйшыя суткі, 9 верасня, надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты і халодная няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з поўначы Еўропы. Чакаецца воблачна з праясненнямі.

На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-заходні, паўночны ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 5.. + 11°C, максімальная днём +12.. + 17°C. Атмасферны ціск будзе расці.

10 і 11 верасня Беларусь будзе знаходзіцца на паўднёвай перыферыі антыцыклона, які змяшчаецца з Нарвегіі на паўночны захад ЕТР. Захаваецца халаднаватае надвор'е. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман.

Тэмпература паветра ўначы 3.. + 9°C, у асобных раёнах па поўначы на глебе магчымы слабыя замаразкі да 0..- 2°C, днём ад + 13°C да + 20°C.