У Еўрасаюзе створаць адзіную памежную сістэму

17.09.2015 / 08:35

Да канца года Еўракамісія прадставіць прапановы па стварэнні еўрапейскай сістэмы памежнай аховы, заявіў еўракамісар па ўнутраных справах і пытаннях міграцыі Дзімітрыс Аврамопулос у інтэрв'ю газеце Die Welt.

Мэтай стварэння новай сістэмы з'яўляецца забеспячэнне аховы знешніх межаў Еўрасаюза мультынацыянальнымі памежнымі сіламі.