У Пентагоне абмяркоўваюць дадатковую дапамогу сірыйскай апазіцыі

02.10.2015 / 14:53

AP

Пасля пачатку аперацыі расійскіх Ваенна-паветраных сілаў у Сірыі Пентагон абдумвае магчымасць аказання вайсковай дапамогі сірыйскім паўстанцам, у выпадку атакі на іх расійскіх ВПС.

Пра гэта ў пятніцу, 2 верасня, паведамляе AP са спасылкай на крыніцы ў Вашынгтоне.

Некалькі афіцыйных крыніц у размове з карэспандэнтам агенцтва заявілі, што прадстаўнікі ваеннага ведамства ЗША разбіраюцца ў заканадаўчай магчымасці і ацэнцы рызык выкарыстання сілы ў адказ на напады расійскіх ВПС. Раней на тыдні кіраўнік Мінабароны ЗША Эш Картэр адмовіўся абмяркоўваць гэтае пытанне з журналістамі.