90-гадовая нарвежка набівае мяч 1000 разоў ВІДЭА

30.11.2015 / 15:47

22 лістапада Эсе Мары Нордхаген споўнілася 90 гадоў, але яна па-ранейшаму свежая і рухомая. Зусім нядаўнае відэа з тым, як бабуля з Нарвегіі спрытна чаканіць мячом, стала хітом у сетцы, працягваючы збіраць лайкі. Нягледзячы на такі ўзрост, Эсе Мары заўсёды трымае мяч у пярэднім пакоі і рэгулярна з ім практыкуецца.

Рэкорд Нордхаген складае 1003 разы. «Я захапілася гэтым яшчэ дзяўчынкай, і ўсё жыццё працягваю набіваць мяч. Гэта вяртае мяне ў дзяцінства», — прызнаецца нарвежка.