Дзяржсакратар ЗША Джон Керы прыляціць на перамовы ў Маскву

09.12.2015 / 12:31

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы плануе на наступным тыдні наведаць Маскву і правесці перамовы з кіраўніком МЗС Сяргеем Лаўровым і прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

Аб гэтым кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЗША заявіў 9 снежня на прэс-канферэнцыі ў Парыжы.

Па словах Керы, тэмамі перамоў стане сітуацыя ў Сірыі і ва Украіне.

Маскву дзяржсакратар ЗША плануе наведаць напярэдадні прызначанага на 18 снежня ў ААН абмеркавання праекта рэзалюцыі Рады Бяспекі, у якім гаворыцца аб падтрымцы перамоваў паміж апазіцыяй і ўладамі Сірыі.