Лукашэнка вяртаецца

12.12.2015 / 14:16

Завяршыўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Туркменістан. Кіраўнік беларускай дзяржавы накіраваўся ў Мінск.

Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы са сваім туркменскім калегам Гурбангулы Бердымухамедавым, па выніках якіх быў падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў. Беларускі лідар наведаў таксама шэраг аб'ектаў туркменскай сталіцы, прыняў удзел у Міжнароднай канферэнцыі «Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця».

president.gov.by