У адным з раёнаў Віцебшчыны сярэдні заробак «чыстымі» зваліўся ніжэй за $170

27.02.2016 / 09:47

Белстат апублікаваў дадзеныя сярэдніх заробкаў за студзень 2016 года па раёнах.

Найменш зарабляюць у Шаркаўшчынскім раёне — 3 920 700 рублёў. Па тагачасным афіцыйным курсе даляра гэта $196.

Аднак пасля вылічэння падаткаў на руках работніка застаецца толькі $169.

ЯМ