Складанка «НезалежныЯ» абсалютна бясплатна!

21.04.2008 / 11:51

У красавіку-траўні працягнецца бясплатны распаўсюд складанкі «НезалежныЯ (музыкі пра жыцьцё, каханьне й свабоду)», выдадзенай Партыяй БНФ супольна з музычнай ініцыятывай БМАgroup да 90-ых угодак з дня абвяшчэньня незалежнасьці БНР. На дыску – новыя творы ад :B:N:, IQ48, Гарадзкія, Band A, ZigZag, Siver, Partyzone, Глюкі, Pomidor/OFF, Заточка, Кальмары, Сьцяна, Амарока, PLAN, UNIA, СКА!РБ, Dali, Usplёsk, NRM, Акропаль, Рэха ды 5set5.

Каб атрымаць CD бясплатна, дасылайце Вашую заяўку на скрыню 25sakavika@gmail.com.

Абсалютна ўсе кампазыцыі складанкі выкладзеныя для вольнага спампоўваньня.