Кітайцы пра Беларусь: «Чаму яна завецца Беларусь»? 

19.04.2016 / 17:37

Менавіта такі пошукавы запыт у інтэрнэце з’яўляецца самым папулярным сярод кітайцаў у дачыненні да Беларусі.

Часопіс Foreign Policy прааналізаваў запыты кітайцаў у пошукавых сістэмах дзеля таго, каб зразумець, што яны думаюць пра краіны Еўропы і Турцыю. Былі выбраныя самыя папулярныя запыты, у якіх сустракаецца назва той ці іншай дзяржавы, і адпаведна з гэтым была зробленая карта.

Так, згодна з гэтай картай, папулярным запытам кітайцаў пра Беларусь з’яўляецца «Чаму яна завецца Беларусь?». Што датычыцца іншых краін, то Расія «любіць ваяваць», Літва «суіцыдальная», Польшча «ненавідзіць Кітай», ва Украіне «прыгожыя жанчыны», а ў Францыі «вельмі шмат чорных людзей». Італія прызнана «вельмі слабай», а Вялікабрытанія, наадварот, «маленькай, але моцнай». Да таго ж у Германіі «забівалі яўрэяў», а ў Даніі «забіваюць кітоў».

Такім чынам, карта з’яўляецца адлюстраваннем распаўсюджаных сярод кітайцаў стэрэатыпаў наконт еўрапейскіх краін і Турцыі, а таксама іх насельніцтва.

ЗМ