Лаўроў заявіў, што Асад Расіі не саюзнік

04.05.2016 / 21:59

Прэзідэнт Сірыі Башар Асад не саюзнік Расіі, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

«Асад нам не саюзнік, між іншым. Так, мы яго падтрымліваем у барацьбе з тэрарызмам і ў захаванні сірыйскай дзяржавы. Але ён не з'яўляецца саюзнікам у тым сэнсе, у якім Турцыя з'яўляецца саюзнікам ЗША», — сказаў Лаўроў у інтэрв'ю РІАН.