Алегу Навальнаму адмовілі ва УДВ

27.06.2016 / 15:14

Фота «Новой газеты».

Расійскаму дзеячу Алегу Навальнаму адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні. Пра гэта паведаміў яго брат Аляксей Навальны.

Адміністрацыя калоніі, у якой адбывае тэрмін Алег Навальны, лічыць яго злосным парушальнікам рэжыму. Прадстаўнік калоніі і пракурор на пасяджэнні суда па УДВ адзначылі, што Навальны неаднаразова атрымліваў спагнанні.

***

Алег Навальны ў снежні 2014 года быў прыгавораны да трох з паловай гадоў калоніі па абвінавачванні ў махлярстве пры заключэнні кантрактаў з кампаніяй «Іў Рашэ». Аляксей Навальны атрымаў па гэтай справе тры з паловай гады ўмоўнага тэрміну.