Беларускія студэнты едуць у Расею па Амэрыку

360 беларускіх студэнтаў ад’ехалі ў Маскву па амэрыканскія візы. Яны заплацілі грошы турыстычнай фірме за паездку і дні знаходжаньня ў расейскай сталіцы, каб мець магчымасьць падаць дакумэнты ў амбасаду ЗША і прайсьці гутарку.

29.05.2008 / 08:41


360 беларускіх студэнтаў ад’ехалі ў Маскву па амэрыканскія візы. Яны заплацілі грошы турыстычнай фірме за паездку і дні знаходжаньня ў расейскай сталіцы, каб мець магчымасьць падаць дакумэнты ў амбасаду ЗША і прайсьці гутарку. Студэнты разьлічваюць атрымаць візы, каб у часе вакацыяў папрацаваць і падвучыць ангельскую мову ў ЗША.

А 7‑й вечара 28 траўня калёна зь дзесяці аўтобусаў са студэнтамі накіравалася ў Маскву. Бацькі, якія праводзілі сваіх дзяцей, крыху яшчэ затрымаліся, каб паразмаўляць. Паміж сабой яны абмяркоўвалі сытуацыю, калі з‑за палітыкі дзяржавы беларускія грамадзяне вымушаныя ехаць у іншыя краіны па замежныя візы.

Кожны зь іх выказваў спадзяваньне, што ягоны сын ці дачка пройдуць пасьпяхова гутарку і нарэшце на свае ўласныя вочы пабачаць краіну, якую даўно марылі пабачыць і якую так крытыкуюць беларускія ўлады.

Паводле: Любоў Лунёва, Радыё Свабода