Купалаўскі ўпершыню гастралюе ў Фінляндыі

Купалаўцы пакажуць спэктаклі «С.В.» і «Вечар». Пераклад зь беларускай на фінскую мову будзе перадавацца рухомым радком над сцэнай.

03.06.2008 / 11:06


Гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы пройдуць у чэрвені ў Фінляндыі.

4 чэрвеня на сцэне Александрыйскага тэатру ў Хельсінкі купалаўцы пакажуць плястычны спэкатакль «С.В.», створаны рэжысэрам Паўлам Адамчыкавым паводле матываў п’есы Антона Чэхава «Вішнёвы сад».

5 чэрвеня купалаўцы прэзэнтуюць п’есу Аляксея Дударава «Вечар» у пастаноўцы Валера Раеўскага. Пераклад зь беларускай на фінскую мову будзе перадавацца рухомым радком над сцэнай.

Гэта першыя гастролі Купалаўскага тэатру ў Фінляндыі.

Паводле агенцтва «Мінск-навіны»