Мілінкевіч адкажа на пытаньні расейскіх інтэрнаўтаў

Онлайн‑канфэрэнцыя Аляксандра Мілінкевіча адбудзецца на сайце Lenta.ru 14 чэрвеня.

03.06.2008 / 13:46


Аляксандар Мілінкевіч

Аляксандр Мілінкевіч дасьць онлайн‑канферэнцыю на сайце Lenta.ru

Онлайн‑канфэрэнцыя Аляксандра Мілінкевіча адбудзецца на сайце Lenta.ru. Экс‑кандыдат у прэзыдэнты адкажа на пытаньні інтэрнаўтаў 14 чэрвеня.

Онлайн‑канфэрэнцыя прысьвячаецца будучым парлямэнцкім выбарам у Беларусі. Мілінкевічу прапануюць адказаць на наступныя пытаньні: «Ці ёсьць у супернікаў Лукашэнкі шанец на перамогу? Чаму кіроўныя апазыцыйныя партыі адмовіліся ад ідэі байкатаваць выбары? Ці гатовыя яны выйсьці на «майдан» у выпадку паразы?»

За няпоўныя суткі пасьля зьяўленьня інфармацыі пра канфэрэнцыю, Мілінкевічу задалі паўтара дзясятка пытаньняў.

Паводле Эўрарадыё