Google спыняе падтрымку аплікацый Chrome

22.08.2016 / 22:32

Амерыканская карпарацыя Google у хуткім часе спыніць падтрымку web-аплікацый Chrome Apps для аперацыйных сістэм Windows, Mac і Linux. Кампанія паведаміла пра гэта ў сваім афіцыйным блогу.

Ужо на працягу гэтага года ў каталогу Chrome Web Store карыстальнікі не змогуць пабачыць новых аплікацый. А вось тыя праграмы, якія ўжо даступныя юзерам, будуць працягваць сваю працу з магчымасцю абнаўлення. Такое змяненне патлумачылі тым, што аплікацыі не карыстаюцца папулярнасцю. Іх выкарыстоўвае ўсяго 1% ад усіх, у каго ўсталяваны Google Chrome.

Да 2018 года ўжо нельга будзе ўсталяваць аплікацыі ў браўзары ці спампаваць упадабаныя тэмы афармлення.