«Анфан тэрыбль» сусветнага футбола знайшоў новы клуб

31 жніўня ў Еўропе закрылася трансфернае футбольнае акно.

01.09.2016 / 06:31

Адна з цікавостак — пераход італьянца Марыа Балатэлі з «Ліверпуля», якому афіцыйна належаў, у французскую «Ніцу».

Марыя Балатэлі — адзін з самых вядомых і пазнавальных гульцоў у сусветным футболе. Яго называюць Супер Марыа (за геніяльныя паводзіны на полі), або «анфан тэрыбль» — за кепскія паводзіны і на полі, і па-за ім.

Змяніў шмат клубаў, апошні год быў у арэндзе ў «Мілане».