Луіш Фэліпэ Скалары ўзначаліў «Чэлсі»
Адной інтрыгай футбольнага міжсезоньня паменела.
12.06.2008 / 09:26
Да сваіх абавязкаў Скалары павінен прыступіць 1 ліпеня.
Нагадаем, што ад верасьня трэнерам «арыстакратаў» быў Аўраам Грант, якога пры канцы траўня звольнілі пасьля паразы «Чэлсі» ў фінале Лігі чэмпіёнаў ад «Манчэстар Юнайтэд».
Дагэтуль два сэзоны лонданцаў узначальваў іншы партугаламоўны спэцыяліст -- Жазэ Маўрынью. Ён цяпер будзе ўзначальваць мілянскі «Інтэр».
Такім чынам адной інтрыгай футбольнага міжсезоньня паменела (цікавосткі Эўра-2008) не разглядаем. Застаюцца дзьве рэчы: ці пяройдзе Крышціяну Раналду ў мадрыдзкі «Рэал», і за які клюб распачне новы сэзон беларус Аляксандар Глеб.