Маскоўскую няню, якая адрэзала дзяўчынцы галаву, адправілі ў псіхіятрычную лякарню ФОТА
24.11.2016 / 21:18
Гюльчэхра Бабакулава. Фота: RIA NOVOSTI
У Маскве суд вызваліў ад крымінальнай адказнасці і адправіў на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычную лякарню Гюльчэхру Бабакулаву, якая забіла чатырохгадовую дзяўчынку, перадае Бі-бі-сі.
Суд адмовіўся накласці на ураджэнку Узбекістана кампенсацыю матэрыяльнай шкоды на карысць пацярпелых.
Бабакулаву затрымалі 29 лютага каля станцыі метро «Акцябрскае поле» у Маскве. У момант затрымання яна трымала ў руках скрываўленую галаву дзіцяці.
Па словах відавочцаў, жанчына называла сябе тэрарысткай, а таксама пагражала падарваць бомбу. Яна была ў чорным хіджабе, крычала «Алах акбар!». Як аказалася, выбухоўкі ў яе не было.
Найбуйнейшыя федэральныя каналы — Першы, «Расія-1», НТВ і Рэн-ТВ — замаўчалі 29 лютага ў эфіры выпускаў навін аб забойстве чатырохгадовай дзяўчынкі, які адбыўся 29 лютага на паўночным захадзе Масквы.
Як вызначыў суд, жанчына працавала ў сям'і няняй малодшай дзяўчынкі, яна дачакалася, пакуль бацькі са старэйшым дзіцем сыдуць, забіла і абезгаловіла дзяўчынку, падпаліла кватэру.
Бабакулавай была праведзена комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза, з якой вынікае, што ў жанчыны псіхічная хвароба.