Мінчук месяц начаваў у машыне, каб злавіць бабулю, якая драпала ягонае аўто ВІДЭА

За паўгода 20 разоў падрапалі машыну, якую ён паркаваў побач са сваім домам, піша жыхар Мінска на форуме scooterclub.by.

26.11.2016 / 12:48

Паводле кіроўцы, аўтамабіль не перашкаджаў пешаходам. Мужчына звяртаўся да супрацоўнікаў міліцыі, але тыя не змаглі знайсці зламысніка.

Тут няма заезду на зялёную зону — гэта проста бардзюр прысыпаны пяском, тлумачыць уладальнік аўтамабіля.

У выніку ўладальнік аўтамабіля вырашыў цягам месяца начаваць у спальным мяшку ў машыне.

Зламыснікам аказалася пажылая мясцовая жыхарка, якая не змагла растлумачыць, навошта яна драпала аўто.

«Вы мяне злавілі. Давайце «па-харошаму». Я толькі цяпер гэта зрабіла, а астатнія разы не я. Калі ласка, мужчына», — кажа пажылая хуліганка.

Уладальнік аўтамабіля мае намер звярнуцца ў суд з патрабаваннем пакрыць маральную і матэрыяльную шкоду.