Патрыярх Кірыл назваў Фідэля Кастра сябрам РПЦ

Патрыярх Кірыл назваў Фідэля Кастра мужным і харызматычным чалавекам, «шчырым сябрам» Рускай праваслаўнай царквы.

26.11.2016 / 22:23

У лютым 2016 года Патрыярх Кірыл сустрэўся з Фідэлем Кастра ў яго хатняй рэзідэнцыі. Фота ТАСС.

«Камандантэ Фідэль быў адным з самых вядомых і выдатных дзяржаўных дзеячаў сучаснасці (…) і яшчэ пры жыцці стаў легендай, — гаворыцца ў звароце патрыярха, тэкст якога распаўсюдзіла яго прэс-служба.

У Рускай праваслаўнай царквы імя Фідэля Кастра «нязменна прамаўляюць з павагай і падзякай», адзначыў Кірыл. Ён нагадаў, што пры асабістым удзеле Кастра ў Гаване некалькі гадоў таму быў узведзены храм у гонар Казанскай іконы Божай Маці.

«Мяне заўсёды ўражвала маштабнасць і вастрыня яго розуму, здольнасць з веданнем справы гаварыць на самыя розныя тэмы. Наша апошняя размова адбылася 13 лютага сёлета ў яго хатняй рэзідэнцыі, на наступны дзень пасля маёй сустрэчы з Папам рымскім Францыскам», — гаворыцца ў пасланні патрыярха.