Падпісанне новага Мытнага кодэкса ЕАЭС чакаецца ў снежні

29.11.2016 / 19:36

Пра гэта паведаміла старшыня Падліковай палаты Расіі Таццяна Голікава на сумесным пасяджэнні калегій органаў вышэйшага фінансавага кантролю дзяржаў ЕАЭС, якое адбылося сёння ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі.

«Мы чакаем, што ў снежні 2016 года на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў адбудзецца падпісанне новага Мытнага кодэкса ЕАЭС, — сказала Таццяна Голікава. — Гэта дасць магчымасць перайсці да адзінага мытнага рэгулявання і вывесці механізм адміністравання на якасна новы ўзровень, які адпавядае перадавым дасягненням у галіне мытнай справы».