Сярэдні заробак у Польшчы трымаецца на ўзроўні крыху ніжэй за 1000 еўра

16.12.2016 / 16:23

Паводле дадзеных Цэнтральнага статыстычнага офіса Польшчы, сярэдні заробак у краіне за лістапад 2016 года складае 4329,71 злотага. Гэта 986 еўра ў эквіваленце.

Лічба ў нацыянальнай валюце расце, але ў еўра апускаецца. Для параўнання, у кастрычніку 2016 года заробак складаў 4259,37 злотага ($989 еўра).

ЯМ