Суд вызваліў Губарэвіча ад адміністрацыйнай адказнасці за чытанне вершаў ля помніка Багдановічу

Суд вызваліў ад адміністрацыйнай адказнасці старшыню руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча за чытанне вершаў Максіма Багдановіча ля помніка паэту ў Мінску ў дзень яго 125-годдзя 9 снежня.

28.12.2016 / 15:40

Такое рашэнне прыняла суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя Шабуня 28 снежня, паведамляе БелаПАН.

Пры гэтым Губарэвіч аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.050 рублёў) за ўдзел у акцыі памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій у сталіцы 7 лістапада ля будынка Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

Чалавека будуць судзіць за чытанне вершаў ля помніка Багдановічу