Apple назвалі самым уплывовым брэндам 2016 года

Apple узначаліла штогадовы спіс 500 самых уплывовых брэндаў свету па версіі арганізацыі World Brand Lab. 

28.12.2016 / 22:03

Другое і трэцяе месцы адпаведна занялі Google і Amazon, на чацвёртым — Microsoft. У рэйтынгу прадстаўленыя брэнды з 28 краін свету, каля паловы — 227 — з ЗША.

Кампаніі прадстаўляюць 50 напрамкаў дзейнасці ад аўтавытворцаў да тых, хто займаецца выпускам харчовых прадуктаў. Месцы ў рэйтынгу размеркаваныя на падставе такіх паказчыкаў як доля рынку, лаяльнасць спажыўца і некаторых іншых.

Як піша China Daily, World Brand Lab з'яўляецца амерыканскай арганізацыяй. Аднак афіцыйны сайт прэміі прадстаўлены толькі на кітайскай мове.

У першай дзясятцы рэйтынгу таксама ўказаны Coca-Cola, Facebook, Mercedes-Benz, Walmart, General Electric і McDonald's.