Стала вядома, калі пачнецца галоўны навагодні феерверк у сталіцы

Святочны феерверк пачнецца 1 студзеня ў 01:30. Залпы вышынёй да 250 метраў можна будзе назіраць цягам 12 хвілін, паведамляюць «Мінск-Навіны».

28.12.2016 / 22:23

Фантаны рознакаляровых агнёў узнімуцца ў неба з выспы, што насупраць набярэжнай Траецкага прадмесця. Зусім не абавязкова імкнуцца трапіць у самую гушчу падзей. Салют будзе добра бачны з боку вуліцы Старажоўскай, Траецкага прадмесця, праспекта Пераможцаў.

Мінчане і госці сталіцы ўбачаць маштабнае піратэхнічнае святломузычнае шоу, якое будзе суправаджацца лазерным.