У Гродне суседзі стварылі ў пад'ездзе навагоднюю казку ФОТЫ

У адной з гродзенскіх шматпавярховак жыхары вырашылі ўпрыгожыць не толькі свае кватэры, але і пад'езд, піша Tut.by.

30.12.2016 / 17:42

«Усе госці дзівяцца і пачынаюць усміхацца і, вядома, захапляцца, калі бачаць наш пад'езд», — з гонарам кажуць жыхары дома.

Суседзі вырашылі, што і пад'езд таксама павінен быць утульным. Яны сабраліся, абмеркавалі ідэю і разам упрыгожылі агульныя памяшканні дома да Новага года: збудавалі камін, павесілі гірлянды, намалявалі карціны і паставілі ялінку.

«Суседзі сабралі цацкі, штосьці дакупілі, але ўсё астатняе зрабілі сваімі рукамі. Камін атрымаўся са старой скрынкі з-пад тэлевізара, а ёлачныя цацкі прынеслі жыхары, — кажа старшыня таварыства Святлана Латыш. — Мы вырашылі, што і ў пад'ездзе павінна быць прыгожа і ўтульна».

Наконт таго, што ўсю гэтую прыгажосць хтосьці можа скрасці, жыхары не хвалююцца, бо ў пад'ездзе ёсць відэакамеры.

nn.by