142-кілаграмовая штанга забіла амерыканскага спартоўца

22-гадовы амерыканец Кайл Томсан загінуў у выніку падзення 142-кілаграмовай штангі яму на шыю. Пра гэта ў чацвер, 29 снежня, паведаміла Associated Press.

30.12.2016 / 23:57

Фота nydailynews.com

Няшчасны выпадак адбыўся ў адной з трэнажорных залаў горада Анкені, штат Аёва. Томсан рыхтаваўся выканаць жым лежачы, калі штанга выслізнула ў яго з рук і звалілася яму на шыю. Ён быў шпіталізаваны ў бальніцу горада Дэ-Мойн, што знаходзіцца ў 16 кіламетрах ад Анкені. Дактары канстатавалі яго смерць.

Паведамляецца, што Томсана страхавалі некалькі чалавек. Па словах прадстаўніка ўніверсітэта штата Аёва Анэт Хэкер, загінулы быў студэнтам гэтай навучальнай установы.