Даляр ЗША падаражэў на першых таргах тыдня

16.01.2017 / 12:44

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 студзеня беларускі рубель знізіўся да даляра ЗША, умацаваўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0041 рубля (0,2%) да 2,0699 рубля.

Курс даляра вырас на 0,0039 рубля (0,2%) і склаў 1,9548 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0069 рубля (0,21%) і склаў 3,2784 беларускага рубля за 100 расійскіх.